Não gostou? Não há problema! Pode devolver os artigos até 30 dias
Não há como errar com um vale de oferta. O presenteado pode escolher qualquer produto da nossa oferta.
Até 30 dias para devoluções
Кнiга вершау Сабiны Брыло "У конца края" (Ля канца краю) - невялiкае выданьне з кароткiмi паэтычнымi тэкстамi, напiсанымi з 2019 па 2023 год. Гэта чацьвёрты яе зборнiк, якi становiцца у шэраг створанага у папярэднiя гады, працягваючы i разьвiваючы асноуныя тэмы, але па танальнасцi ён больш жорсткi i безнадзейны. Стыль ужо дауно вызначыуся (ён скупы i канкрэтны, месцамi афарыстычны, думка цi настрой дадзеныя у максiмальна сканцэнтраваным выглядзе), а вось рэальнасьць зьмяняецца у нас на вачах, i у вынiку гэтых зьмен мы знаходзiм сябе "ля канца краю". Што нам застаецца - "собирать камни / и ждать смерти" цi "смерти ждать / и собирать камни - / болтая"? Але, нягледзячы на гэтае грэблiвае "болтая", у паэткi нараджаецца тое мауленьне, якое пасуе да гэтай сiтуацыi, калi слова так мала значыць, калi "все реже хочется говорить". I гэта асаблiвасць стылю Сабiны - адлюстраваньне складанасьцi сучаснага жыцьця мiнiмальнымi сродкамi. Такое "творчае самаабмежаванне" аутаркi, безумоуна, мае дачыненьне да генэзiса паэтычнага мiнiмалiзму. Здаецца, дастаткова ужо адных першых радкоу вершау, каб зразумець пра што гаворка: "время пришло...", "один в поле не воет...", "не будет, как ты хотел...", "повсюду война...", "яблоки катятся прочь от яблони...", "не думаю, что кто-то тебе поможет...", "незапертая стоит чужая беда..."...
Olá! Sou o Libroamiko, o seu conselheiro de livros.
Como posso ajudar?